Лекцыя пра спорт і нацыяналізм

15.05.2014 19:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

15 траўня, 19-00
Галерэя “Ў” (пр.Незалежнасці 37а)

Запрашаем на лекцыю ў межах выстаўна-дыскусійнага праекту “OFFSIDE”:

Аляксей Братачкін «Спорт і нацыяналізм: галоўнае не перамога, а ўдзел?»

Нацыяналізм і спорт у мадэрн эпоху заўсёды былі цесна звязаныя. Ператварэнне спорту ў глабальнае відовішча таксама не садзейнічала памяншэнню нацыянальных пачуццяў балельшчыкаў, пра што сведчаць нядаўнія медыйныя спрэчкі з нагоды Алімпіяды ў Сочы, месцы Расіі ў свеце альбо поспехі Беларусі ў біятлоне. Футбольныя ультрас сёння часта згадваюцца ў зводках навін, якія распавядаюць пра ўкраінскія падзеі. Гэтыя прыклады, як і мноства іншых, прымушаюць нас глядзець на спорт не поглядам звычайнага гледача, а пры дапамозе тэарэтычнай оптыкі, якая дазваляе даследаваць разнастайныя адносіны паміж феноменам спорту і феноменам нацыяналізму.

З лекцыі вы зможаце даведацца пра тое, што сёння кажуць тэарэтыкі пра сувязь спорту і нацыяналізму, а таксама пра тое, якую канфігурацыю гэтая сувязь мае ў Беларусі.

Пра лектара

Аляксей Братачкін — гісторык, рэдактар ​​інтэрнэт−часопіса «Новая Эўропа», супрацоўнік Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў (Мінск, Беларусь).

Уваход вольны! Мова лекцыі руская.


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ