Мастацтва 35 мм. Колер сезона

29.09.2019 16:30 - 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) па білеце НММ
Ідэальнае спатканне з мастацтвам – гэта калі цёмна, цёпла і паказваюць дыяфільмы.

Мы ўнеслідобры пункт у ваш восеньскі To-do list: прагляд дыяпазітываў у рамках праекта “Мастацтва 35 мм”. Паказ плёнкавых слайдаў з карцінамі М. Шагала, П. Пікаса, С. Далі, Г. Клімта і іншымі творамі сусветнага выяўленчага мастацтва на “вялікім экране” пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі 29 верасня з 16:30 да 18:00.

Зіхатлівы жоўты, цёплы аранжавы, высакародны гранатавы, прыродны ізумрудны і чыстая энергія колераў сезона. Падабраны аўдыярад узмоцніць патэнцыял карцін, якія загавораць на ўніверсальнай мове фарбаў у мяккім святле дыяпраектара. Дзяліцца формулай запамінальнай нядзелі будзем у выдатнай абстаноўцы пустой і цёмнай музейнай залы НММ. А значыць, у гэты дзень можна трохі парушыць музейныя правілы і ўзяць з сабой тэрмас з гарбатай.

Уваход па білеце ў музей або карце госця НММ.


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Майстар-клас «Велікодны ўзор» у Мінску

04.04.2026 (13:00 - 16:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Ігар Кулікоў у Лондане

11.04.2026 (14:00 - 16:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ