Майстэрня па самапрэзентацыі з Алесяй Каролік у Варшаве

17.03.2023 18:00 - 20:00 Каворкінг FBC (Mokotowska 24) Бясплатнае

У пятніцу, 17 сакавіка, FreeBelarus Center ладзіць майстэрню па самапрэзентацыі #IamRemarkable. Трэнерка — Алеся Каролік.



Дата: 17 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Каворкінг FBC, Mokotowska 24, офіс 64, Варшава


Варкшоп будзе карысны для тых, хто хоча:

перастаць баяцца казаць пра свае дасягненні;

атрымаць зваротную сувязь і парады ад удзельнікаў варкшопа;

палепшыць навыкі самапрэзентацыі і зразумець прычыны сіндрома «самазванца»;

дапамагаць у пераадольванні комплексаў і штучных бар’ераў.



#IamRemarkable — гэта ініцыятыва Google, якая дапамагае жанчынам і іншым недастаткова прадстаўленым групам людзей казаць пра свае дасягненні на працы і па-за яе межамі.

Майстэрня адбудзецца на беларускай мове. Да ўдзелу запрашаюцца і жанчыны, і мужчыны.

Удзел бясплатны — проста зарэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве

28.07.2026 (19:00 - 21:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

02.08.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ