Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак пройдзе ў Вільні

18.10.2024 - 20.10.2024 10:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

З 18 па 20 кастрычніка ў Вільні пройдзе медыятон для для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак.


Дата: 18-20 кастрычніка

Месца: Вільня

Медыятон — гэта інтэнсіўнае мерапрыемства, падобнае да хакатона і накіраванае на стварэнне медыяпрадуктаў. На працягу 3-х дзён разам з калегамі і дапамогай спецыялістаў і спецыялістак медыяпрадакшна, у вас будзе магчымасць распрацаваць і вырабіць гатовы медыяпрадукт (відэаінтэрв’ю, відэасюжэт, падкаст, фотапраект і інш).

Мэта медыятону — аб’яднаць людзей з рознымі навыкамі і ідэямі для хуткага стварэння крэатыўнага і ўплывовага медыяпрадукту, які асвятляе тэму правоў жанчын, гендэрнай роўнасці і правоў.

Дэдлайн падачы заявак на ўдзел: 18 верасня 2024

Паведамленне пра адбор: не пазней за 23 верасня 2024

Падаць заяўку можна тут.

Для каго гэта мерапрыемства?

Запрашаюцца беларусы і беларускі, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+, і з’яўляюцца пачаткоўцамі кантэнт-крэатарамі і крэатаркамі.

Гэта для вас калі:

У вас ёсць ідэя медыяпраекта, але вы не ведаеце як гэта ўсё працуе і з чаго пачаць.

Вы бы хацелі паўдзельнічаць у стварэнні медыяпрадукта і папрацаваць у групах.

Вы хочаце пашырыць сваю сетку кантактаў, натхніцца і палепшыць навыкі відэапрадакшна.

Колькасць ўдзельнікаў і ўдзельніц абмежавана (10 чалавек).

Якія крытэры адбора?

Арганізатары будуць аддаваць перавагу вашай матывацыі актыўнага ўдзелу ў праграму, цікавасці да тэмы і жаданне ў ёй развівацца. Таксама прыярытэт будзе аддадзены тым, хто мае невялікі досвед у стварэнні медыякантэнта.

Дэталі праграмы Медыятона

Арганізатары: CreateCulture Group і Fem Group Belarus

Даты праграмы: 18-19-20 Кастрычніка

17 кастрычніка дзень заезду — 21 кастрычніка дзень ад’езду.

Месца: Вільнюс, Літва

Падрабязней па спасылцы.

Вам можа быць цікава

Сяржук Чарняк у Беластоку

23.10.2025 (18:30 - 20:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Спектакль "Animal Tales" у Познані

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Pukst у Афенбаху

25.10.2025 (20:00 - 22:00) (Sandgasse 26)

ŠUMA ў Рызе

07.11.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ