«Тысячу адценняў рознага. Міхась Стральцоў». Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец у Мінску

16.04.2022 10:00 - 12:00 таймкафэ «Нянудны дом» (вул. Авіяцыйная, 14) Бясплатнае

16 красавіка таймкафэ «Нянудны дом», што ў Новай Баравой, запрашае ўтульна паснедаць ды пагутарыць пра беларускую літаратуру з пісьменніцай Ганнай Севярынец.



Дата: 16 красавіка

Час: 10.00

Месца: таймкафэ «Нянудны дом», вул. Авіяцыйная, 14, Новая Баравая, Мінск

Абмяркоўваць будуць творы Міхася Стральцова «Свет Іванавіч, былы Дон Жуан» ды «Смаленне вепрука».

Сапраўды, Стральцоў — гэта болей, чым беларуская літаратура. Гэтаксама як і Чэхаў — болей, чым літаратура руская, а Фаулз — болей, чым англійская. У высокай літаратуры няма нацыянальнасці, але менавіта свой, ускормленны на сваёй зямлі, погляд на рэчы дае ёй права месціцца ў клубе найлепшых. Ці так гэта? Што такое наогул — проза Стральцова? І чаму так болей не пішуць? Адказы на гэтыя пытанні будзем разам шукаць падчас сустрэчы.

Вядоўца сустрэчы — Ганна Севярынец, педагог, літаратуразнаўца, пісьменніца.

Кошт — 45 рублёў (уключаючы кава-паўзу).

Запіс па тэлефоне +375295142114 (viber, телеграм).


Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Каляды ў Лідскім замку

07.01.2026 (14:00 - 19:00) Лідскі замак (Лідскі замак)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ