• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Мікіта Кадан “Практыкі самастойнасці”

Пачатак: 03.08 (19:00)
Канец: 03.08 (19:00)
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
(Мінск, Пр. Незалежнасці, 37А)
Google

Мастацкае жыццё Украіны пасля 2004 года ў значнай ступені вызначаецца самаарганізаванымі практыкамі: куратарскімі праектамі, выставачнымі прасторамі і выданнямі, створанымі самімі мастакамі. Лік такіх ініцыятыў ідзе на дзясяткі, час ад часу з’яўляюцца новыя.

Аповед будзе ісці пра некалькі ініцыятыў апошняга часу, да якіх мастак мае непасрэднае дачыненне: аб выставах аб’яднання Худрада (Мастацкі савет) – куратарскай групы, у якую ўваходзяць архітэктары, літаратары, перакладчыкі, актывісты і мастакі; аб выданні Prostory, якое дзейнічае ў міждысцыплінарнай прасторы, што аб’ядноўвае літаратуру, сацыяльную крытыку, сучаснае мастацтва, і якое робіць акцэнт на праявах сучаснай культуры, здольных выклікаць страх і нянавісць; а таксама пра нядаўні куратарскі праект Мікіты Кадана “Адкладзеная будучыня” (Postponed Futures) у галерэі GRAD (Лондан) і праблемах гістарыяграфіі ўкраінскага мастацтва, якія разглядае гэты праект.

Мікіта Кадан нарадзіўся ў Кіеве ў 1982 годзе. У 2007 скончыў нацыянальную Акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры ў Кіеве, дзе вучыўся ў майстэрні манументальнага жывапісу. З 2004 года – член мастацкай групы Р.Э.П. З 2008 – куратарскага і актывісцкага калектыву Худрада. Мікіта Кадан – аўтар інсталяцый, скульптур, графічных работ, насценных малюнкаў. Прымаў удзел у Кіеўскай біенале “Кіеўская школа”, 14 Стамбульскай біенале, выставе ва ўкраінскім павільёне на 56 Венецыянскай біенале. Яго працы знаходзяцца ў калекцыях Мюнхенскай Пінакатэкі, музеяў M HKA ў Антвэрпэне і MUMOK ў Вене.

Дадзеная прэзентацыя адбудзецца ў межах міжнароднай платформы “АРТ ПРОСПЕКТ”, праграмы мастацкіх рэзідэнцый для мастакоў з 10 постсавецкіх краін.

3 жніўня а 19-ай гадзіне 

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
    • «Калі бываюць музы ў такіх балючых кніг...» Размова з нямецкім славістам, які напісаў кнігу пра наш 2020-ты
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип