Міжнародная навуковая канферэнцыя «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі» ў Вільні

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (вул. Савічяўс 17) Бясплатнае

Еўрапейсі гуманітарны ўніверсітэт запрашае 14-15 чэрвеня прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі», прысвечанай памяці беларускага філосафа Уладзіміра Фурса.

Уладзімір Мікалаевіч Фурс (1963-2009) — выдатная асоба: філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык дэпартмента навуковых даследаванняў, стваральнік і кіраўнік магістарскай праграмы «Сацыяльная тэорыя і палітычная філасофія» ў ЕГУ, ініцыятар і кіраўнік шэрагу рэгіянальных і міжнародных навукова-даследчык і адукацыйных праектаў.

Канферэнцыя бачыцца як нагода, з аднаго боку, ушанаваць памяць беларускага філосафа, з іншага, накіравана на тое, каб актуалізаваць і асэнсаваць умовы магчымасці крытычнай тэорыі ў кантэксце сучасных сацыяльных трансфармацый.

Тэмы для абмеркавання:

— крытычная сацыяльная тэорыя: гісторыя і сучасныя канцэпцыі;

— крытычная герменеўтыка і мультыплікацыя сацыяльнага ўяўнага;

— крызіс дыскурсу глабалізацыі і паняцце рэгрэсіўнай сацыяльнасці У. Фурса;

— канцэпцыі сучаснасці/мадэрну;

— (пост)марксізм і крытыка капіталізму;

— псіхааналіз: дыверсіфікацыя і дэнатуралізацыя паняцця грамадства і суб’екта;

— фемінісцкая і гендарная тэорыя ў дзеянні: для Беларусі і ў свеце;

— крытычная тэорыя мэдыя, Інтэрнэту і тэхналогій;

— посткаланіяльныя даследаванні;

— даследаванні палітыкі ў рамках крытычнай сацыяльнай тэорыі;

— нарматыўны ідэал аўтаноміі і дэмакратыі сёння;

— ідэя добрага ўніверсітэта і крытычная педагогіка.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі: стацыянарны і анлайн-выступ з дакладам.

Падача заявак ажыццяўляецца да 15 сакавіка 2024 года праз запаўненне анлайн-формы.

Месца правядзення канферэнцыі: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, вул. Савічяўс 17, Вільня, Літва.

Па выніках канферэнцыі плануецца публікацыя дакладаў у часопісе «Топас».


Вам можа быць цікава

Выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко» ў Мінску

13.10.2025 09:00 - 02.11.2025 18:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12)

Канцэрт Сержука Чарняка ў Вільні

21.10.2025 (19:00 - 22:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Гурт "BosaeSonca" ў Празе

24.10.2025 (20:00 - 22:00) Second Culture (Delnická 475/43)

Palina ў Познані

06.11.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ