Монаспектакль «Страта» ў тэхніцы ready-made ў Мінску

18.02.2022 19:00 - 21:00 Тэатр На Балконе (вул. Кастрычніцкая, 10) Бясплатнае

18 лютага «Тэатр На Балконе» запрашае на монаспектакль «Страта» ў тэхніцы ready-made. Асновай тэхнікі ready-made з’яўляецца трансфармацыя ўтылітарных прадметаў у твор мастацтва. Вызначальным для яе становіцца пошук гэтага прадмету.



Дата: 18 лютага

Час: 19.00

Месца: вул. Кастрычніцкая, 10 (левы ганак), Мінск

«Я хачу распавесці вам дзве гісторыі стратаў. Або страты дзвюх гісторый...»

Аднойчы рэжысёр Андрэй Саўчанка знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, ў якой аказаўся стос разарваных фатаздымкаў. Чыйсьці сямейны архіў. Далейшае жыццё знаходкі шукайце ў першай гісторыі.

Другая частка — гісторыя пра дзедаў дом, спалены маланкай.

Калі чалавек губляе нешта, то гэта моцна б’е, моцна ўзрушвае. Унутраны ператрус пераарганізоўвае ўласную сістэму асобы — і з’яўляюцца новыя думкі, новыя накірункі, па якіх можна ісці. Памяць ажывае ў прадметах.

Аўтар, актор і рэжысёр: Андрэй Саўчанка

Мастак: Юрый Вінаградаў

Спектакль-эскіз народжаны ў межах лабараторыі ready-made theatre «Ужо гатовы сусвет», якую ладзілі Алена Мальчэўская і Аляксандр Марчанка ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «ART Corporation».

Уваход вольны (free donation).

Запіс па нумары +375296248902 альбо праз тэлеграм-чат «Тэатра На Балконе».


Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Альгерд Бахарэвіч у Таліне

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Эстонскі саюз пісьменьнікаў (Harju tn 1)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ