Мова нанова № 12 – Жарты

31.03.2014 19:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

У панядзелак, напярэдадні Дня смеху, будзем гутарыць пра беларускія жарты, афарызмы, анекдоты і г.д. Звернемся як да народных, гэтак і да сучасных.

Шаноўныя студэнты, рыхтуйце вашыя жарты і анекдоты, смешныя выпадкі з жыцця — будзем падымаць настрой адно аднаму!

Госць заняткаў — вядомы паэт, перакладнік, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч. Апроч “сур’ёзнай” лірыкі, спадар Андрэй вядомы і як аўтар гумарыстычных вершаў ды песень. Дарэчы, на занятках Андрэй Хадановіч таксама абяцаўся быць з гітараю.

31 сакавіка, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а), уваход вольны.
Мова нанова!


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Канцэрт хору «Артос» у Рызе

26.07.2026 (18:00 - 20:00) Rīgas Svētā Jāņa Baznīca (Skārņu iela 24)

Імпрэза «Колас і коласаўцы» ў Мінску

31.07.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ