ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

04.10.2023 17:30 - 19:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) 5 рублёў

У сераду, 4 кастрычніка, палац Румянцавых і Паскевічаў запрашае на музейную імпрэзу «Посцілка: прастора натхнення». Такія імпрэзы будуць ладзіць па серадах увесь кастрычнік!



Дата: кожную сераду з 4 кастрычніка

Час: 17.30 (пры добрым надвор’і)

Месца: палац Румянцавых і Паскевічаў, пл. Леніна, 4, Гомель


Вас чакаюць: 

цікавая выстава «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне», дзе можна па-іншаму паглядзець на такі традыцыйны элемент, як посцілка; 

куратарская экскурсія па выставе; 

майстар-клас па лінагравюры — адмыслова для выставы стварылі серыю арыгінальных адбіткаў з выявамі дэкаратыўных элементаў з посцілак! Вы зможаце самі зрабіць сабе на памяць сапраўдную лінагравюру ўпадабанага ўзору; 

яшчэ крыху творчасці — для дзетак і дарослых на выставе працуе зона з размалёўкамі з узорамі посцілак; 

карысны падарунак — да выставы стварылі серыю кніжных закладак з дэкаратыўнымі элементамі, якія ўпрыгожваюць посцілкі з музейнага фонду; 

фотазона — вы зможаце зрабіць фота на памяць у любым куточку выставы, бо посцілка традыцыйна выступала фонам для сямейных фотаздымкаў. 


Раяць загадзя запісвацца па тэлефоне 50-95-96. 


Кошт — 5 рублёў.




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 (18:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ