• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Іншае Мінск

“Музейная ноч” у музеі Якуба Коласа з праграмай “Святло ў акне”

Пачатак: 20.05 (17:00)
Канец: 20.05 (17:00)
Музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Кошт: Уваход у музей і на сядзібу вольны
Google

20 мая 2017 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да міжнароднай акцыі “Музейная ноч” з захапляючай праграмай “Святло ў акне”.

“Музейная ноч” – гэта штогадовая акцыя, якая прысвечана Міжнароднаму дню музеяў. Акцыя праходзіць адначасова ў 42 краінах Еўропы. Амаль 2 000 музеяў не спяць адзін раз у год, адкрываючы свае дзверы для ўсіх, каму цікава пабачыць музей у незвычайны час сутак – увечары і ўначы.

Міжнародная акцыя праводзіцца ў музеі Якуба Коласа пад сімвалічнай назвай “Святло ў акне”. Пры жыцці Якуба Коласа дзверы яго дома заўсёды былі гасцінна расчынены для ўсіх добрых людзей. А калі на зямлю апускалася ноч і на мінскіх вуліцах панаваў змрок, у акне кабінета загаралася святло. Гараджане ведалі, што наступаў самы адказны час для Творцы і больш яго не турбавалі.

Святло ў акне паэта магнетычна прыцягвае і нас, далёкіх нашчадкаў знакамітага класіка. На жаль, загараецца яно толькі раз у год – у загадкавую музейную ноч.

У гэтым годзе наведвальнікам Дома Коласа будзе прапанавана спецыяльна распрацаваная насычаная тэатралізаваная праграма, у якой знайдуць адлюстраванне мерапрыемствы, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.

Тэатралізаваная экскурсійная праграма “Дзень у Коласа” пазнаёміць з традыцыйным укладам жыцця сям’і Міцкевічаў і дазволіць перанесціся на 70 гадоў таму, каб убачыць самога гаспадара дома, яго дамачадцаў і гасцей. Таксама ўдзельнікаў акцыі “Святло ў акне” чакаюць выступленні  музычных гуртоў, магчымасць перагледзець архіўныя відэаматэрыялы 1950-ых гг., майстар-класы і фуд-зона з традыцыйнымі беларускімі прысмакамі.

Уваход у музей і на сядзібу вольны!

 Квіткі на выступленні гуртоў можна загадзя набыць у касе музея па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Даведкі па тэлефоне 284 17 02.

 

Чакаем Вас у Доме Коласа!

 

ПРАГРАМА

Час правядзення: 17.00 – 00.00

Месца правядзення: музей, сядзіба (вул. Акадэмічная, 5)

Кошт уваходнага білета – уваход вольны!!!

Кошт білета на выступленне гурта Re1ikt – 5 рублёў

Кошт білета на выступленне гурта NGe – 5 рублёў

 

Вялікая гасцёўня музея

17.00 – 17.15

Урачыстае адкрыццё свята да Міжнароднага дня музеяў

17.15 – 18.00

Канцэрт гурта Re1ikt

І паверх музея

18.00 – 20.30

Інтэрактыўныя касцюміраваныя экскурсіі “Дзень у Коласа”

Госці музея змогуць убачыць незвычайнае дзейства. Героі «ажыўшай» экспазіцыі ўзновяць каларыт часу, данясуць да наведвальніка дыханне эпохі, прадставяць магчымасць праявіць творчыя здольнасці і раскрыць свой патэнцыял. Відовочнасць і эмацыянальнасць, інтэрактыўнасць і займальны аповед дазволюць ўдзельнікам экскурсіі незабыўна правесці час

Мерапрыемствы на музейнай сядзібе:

18.00—20.00

«Музейная майстэрня»

Музейныя майстар-класы па вырабе паштовак у тэхніцы «квілінг», акварэльнаму малюнку, складанні букетаў, а таксама продаж вырабаў hand–made

 

Фотазона

Толькі ў “Музейную ноч” у наведвальнікаў будзе магчымасць сфатаграфавацца ў мемарыльных інтэр’ерах дома Якуба Коласа

Беларускамоўныя настолкі

Лялечныя прадстаўленні
Спектаклі паводле беларускіх народных казак у апрацоўцы Якуба Коласа

Фуд-зона з беларускімі пачастункамі

ІІ паверх музея

Выставачная зала
18:00 – 19:00
Магічны рытуал запісу свайго запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа  пяром паэта

Сутарэнні Дома Коласа

18.00 – 20.00

Прагляд кадраў кінахронікі 1940 – 1950-ых гг.

Унікальныя архіўныя відэматэрыялы, на якіх можна пабачыць жывого класіка, яго сустрэчу з легендарным дзедам Талашом і знакамітымі рускімі пісьменнікамі, пачуць гісторыю напісання трылогіі “На ростанях” і інш.

 

Вялікая гасцёўня

22.00-23.00

«Кватэрнік у дзядзькі Якуба»

Выступленне гурта «NGe»

Каардынатар праекту – Казакевіч Марыя Міраславаўна (загадчык аддзела)

тэл. 284 17 02

+375 29 704 86 35

[email protected]

[email protected]

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип