Музыка і космас у мінскім планетарыі

25.11.2022 19:00 - 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2) 32 рублі

У пятніцу, 25 лістапада, у мінскім планетарыі — канцэрт сярод зорак! Тут грае канцэрт гурт «Lumiere Tales» — і пройдзе ён у суправаджэнні паўнакупальнага касмічнага шоў.



Дата: 25 лістапада

Час: 19.00

Месца: Планетарый, вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага), Мінск 

Раім як найхутчэй набываць квіткі, бо імгненна разбіраюць. Пад гукі арфы, панфлейты, ірландскай флейты, фартэпіяна вы адправіцеся да далёкіх галактык.

Будуць і класічныя творы ў арыгінальным інструментальным гучанні, і аўтарскія кампазіцыі гурта, прысвечаныя космасу.

Гурт «Lumiere Tales» — гэта: Іван Солас — кельцкая арфа, панфлейта, лоу-вістл; Андрэй Сакалоў — клавішныя; Аляксандр Ціка — гітара, бас-гітара.

Квіткі коштам 32 рублі можна набыць у касе планетарыя альбо па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Імпрэза «Чалавек з крылатай фантазіяй» у Мінску

15.07.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ