#МузыкаДрузьяДорога

20.04.2017 19:00 - 19:00 Паб "Бруге" (Партызанскі праспект, 6А) Бясплатнае
20 красавіка.
Мінск.
Паб “Брюгге”.

“Музыка.Друзья.Дорога” – не проста тры прыгожых слова. Гэта шлях, які пачаўся летам 2014 года ў Беларусі і, магчыма, не скончыцца ніколі і нідзе.

Будучы калісьці самай звычайнай і нязначнай, песня перарасла ў маленькі гімн вялікага падарожжа, які з тых часоў аб’яднаў многіх, незалежна ад геаграфіі, поглядаў, густаў і мэтаў.

У мінулым ўсяго некалькі дзясяткаў гарадоў сямі краін: Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Польшчы і Эстоніі. Наперадзе – увесь свет. Але гэты вечар мы хочам правесці ў горадзе, дзе ўсё пачыналася і куды мы вяртаемся кожны раз. Гэтаму гораду мы хочам падараваць нешта асаблівае ў падзяку за тое, што даў нам ён.

20 красавіка дзверы паба “Брюгге” для вас адкрыюцца ў 19:00, музыка пачнецца ў 20:00. Мы будзем чакаць кожнага.

І памятайце:
дзе б вы ні былі,
кім бы вы ні былі
– мы пабачымся зноў.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Фестываль «Легендарныя эпохі» ў Зэльве

11.07.2026 (12:00 - 21:00) пляцоўка ля старога млына (вул. 17 Верасня)

Аўтограф-сесія Максіма Жбанкова ў Варшаве

11.07.2026 (17:00 - 19:00) кнігарня «Knihaŭka» (Ks. Kłopotowskiego 4)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

26.07.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ