Наіўна. Супер: Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу

18.04.2018 19:00 - 19:00 Iвэнт-прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А) Бясплатнае

18 красавіка ў Мінску ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» у івэнт-прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А) адбудзецца сустрэча з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Пагаворым пра скандынаўскую і нарвежскую літаратуру, досвед Эрленда Лу ў працы над дзіцячай літаратурай, наiўны стыль пісьма ў літаратуры для дарослых, досвед працы над кінасцэнарыямі. А таксама пра тое, як не пасварыцца з кінарэжысёрамі, якія патэнцыйна могуць узяцца за твой кінасцэнарый, працуючы ў штодзённай нарвежскай газеце Adresseavisen кінакрытыкам.

Мадэратарка: Воля Чайкоўская

Размова адбудзецца на ангельскай мове з паслядоўным перакладам на беларускую.

Эрленд Лу, пісьменнік, кінакрытык, Нарвегія

Сучасны нарвежскі празаік, кiнакрытык, сцэнарыст. Скончыў Дацкую кінаакадэмію, працуе культурным і кінааглядальнікам у штодзённай нарвежскай газеце Adresseavisen.

Да гэтага працаваў школьным настаўнікам, перакладчыкам і санітарам у лякарні для псіхічна хворых, здымаў відэакліпы, кароткаметражныя фільмы.

Жыве ў Осла і працуе ў якасці пісьменніка, кінасцэнарыста і перакладчыка.

Дэбютным раманам Эрленда Лу, які прынёс яму вядомасць, быў «Ва ўладзе жанчыны», у якім Лу апісаў неўзаемнае каханне маладога нарвежца. Фільм быў экранізаваны нарвежскім рэжысёрам Петэрам Несам у 2007 г. і быў вельмі пасьпяховым ў нарвежскіх кінатэатрах. У фільмаграфіі Лу таксама сцэнарый да фільма «Поўнач» (рэж. Рэнэ Дунстад Ланглу). Адной з самых вядомых дзіцячых кніг Лу з’яўляецца «Курт, куды ты ідзеш?», за яе пісьменнік атрымаў шэраг узнагарод, як і за іншыя свае кнігі. Раман «Найлепшая краіна ў свеце» – пра Фінляндыю, адзін з найпапулярнейшых сярод кніг Эрленда Лу.

Самая знакамітая кніга Эрленда Лу «Наіўна. Супер» перакладзеная ўжо больш чым на 20 моваў свету.

Падзея ў Фэйсбуку

Паводле прэс-рэлізу


Вам можа быць цікава

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ