Навагодняе караоке ў Вільні

19.12.2025 19:00 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) 25 еўра
У пятніцу, 19 снежня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча ладзяць настальгічнае беларускае караоке.

Адкрываецца партал у пачатак 2000-х!

Калі сярод вас ёсць тыя, хто:

- пісаў паведамленні ў бягучы радок на Першы музычны,

- эканоміў электрычнасць, таму што баяўся Пацы-Вацы,

- упершыню ўбачыў прыстаўку ў праграме «Відзьма-нявідзьма»,

- прачынаўся ў нядзелю пад «Трым-дым-тым-тым-дыр-дым-дым»…

- то тэрмінова ідзіце ўспамінаць дзяцінства!

А калі ваша дзяцінства было значна пазней - таксама прыходзьце. Паглядзіце, якую імбу некалі рабілі нашыя.

Абяцаюць пераднавагоднюю паці, святочную залю, караоке на 4 мікрафоны, конкурсы і прызы.

Уваход - 25 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калядны кірмаш у Вільні

20.12.2025 (14:00 - 20:00) Музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Майстар-класы па пляценні саламяных павукоў у Беластоку

20.12.2025 18:00 - 21.12.2025 16:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ