Navi і Палац

19.06.2015 19:00 - 22:00 Chill Out (пл. Свабоды, 4) Бясплатнае

Праект “Заспявай 2.0” ладзіць серыю канцэртаў, у якіх возьмуць удзел фіналісты конкурсу і зоркі беларускай сцэны. Распачнуць івэнт гурты Navi і “Палац”. Гэта адбудзецца 19 чэрвеня на адкрытай тэрасе кавярні Chill-Out, што на плошчы Свабоды.

Гурт Navi стаў адным з фіналістаў конкурсу “Заспявай 2.0”. Музыкі падалі заяву на ўдзел у дзвюх намінацыях — “Кавер” і “Спяваная паэзія”, і ў абодвух выпадках былі адзначаныя журы.

Падчас свайго сэту на тэрасе Chill-Out 19 чэрвеня Navi сыграюць свае конкурсныя песні, а таксама абраныя творы з акустычнага беларускамоўнага альбома “Сонцам сагрэтыя”.

Паводле задумы летніх канцэртаў, кожнага фіналіста “Заспявай” падтрымае сваім выступам вядомы гурт. Госцем гэтага вечара стане якраз гурт “Палац”, які выступіць пасля Navi з гадзінным сэтам найлепшых песень у акустычным гучанні. Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу “Заспявай 2.0”.


Вам можа быць цікава

Дзень Волі ў Кёльне

28.03.2026 (11:30 - 16:00) Deutzer Werft

Дзень Волі ў Вене

28.03.2026 (20:00 - 22:00) падпольная лакацыя (уваход за аўтобусным прыпынкам) (Operngasse 18)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

13.04.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ