ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Незалежнае кнігавыдаўніцтва Беларусі: выклікі і магчымасці»: прэзентацыя ў Варшаве і анлайн

24.05.2023 10:00 - 11:30 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

У сераду, 24 траўня, у Беларускім Моладзевым Хабе прэзентуюць вынікі даследавання «Выданне беларускіх кніг: стан галіны, выклікі і перспектывы». Магчымы і анлайн-удзел!



Дата: 24 траўня

Час: 10.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава


Спікеры:

Андрэй Казакевіч (Інстытут «Палітычная сфера»);

Аляксей Ластоўскі (Інстытут «Палітычная сфера»).


Абяцаюць агляд асноўных тэндэнцый сусветнага кніжнага рынку, асобных краіны (ЗША, Польшча, Літва), а таксама дэтальны аналіз статыстыкі пра выданне беларускіх кніг у 2013-2022 гадах.

Закрануць і перспектывы папяровых, лічбавых і аўдыёкніг; тэндэнцыі распаўсюду (online, offline), палітыкі коштаў, папулярнасці жанраў, узроставыя і іншыя асаблівасці сучаснага кнігаспажывання.

Другая частка даследавання — глыбінныя інтэрв’ю з выдаўцамі кніг пра стан галіны і яе перспектывы.

 Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да ранку аўторка, 23 траўня.




Вам можа быць цікава

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Clap & Slap» у Рызе (16+)

30.07.2026 (20:30 - 22:00) Hanzas perons (Hanzas iela 16A)

Імпрэза «Колас і коласаўцы» ў Мінску

31.07.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ