Новая пятнічная туса: ART MIENSK PARTY

20.10.2017 - 21.10.2017 23:00 - 04:00 Клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16) 10 рублёў

Якога дня вы чакаеце мацней за ўсё? Правільна, пятніцы! Мы таксама яе чакаем. У гэтую пятніцу, 20 кастрычніка, клуб-бар «Графіці» сумесна з культурніцкай пляцоўкай «Арт Сядзіба» распачынаюць серыю начных вечарынак ART MIENSK PARTY.

Кожную пятніцу за дыджэйскі пульт будуць станавіцца розныя госці: музыкі, паэты, акторы і іншыя дзеячы беларускай культуры. На вечарынах вас таксама чакаюць выступы беларускіх артыстаў са сваімі аўтарскімі праектамі.

Кошт уваходу:10 рублёў (чэк-бар).

Бясплатны ўваход для ўсіх, хто мае квіткі на фестываль ART MIENSK, што пройдзе 30 лістапада.

Пачынаем запальваць а 23 у пятніцу.
Сканчваем угараць а 4 ранку суботы.

Танцы ў сталіцы! Клуб «Графіці», зав. Калініна, 16. (18+)

Інфалінія: +375 25 9969376.

 


Вам можа быць цікава

Кінапаказы нуару ў Мінску

07.11.2025 (19:30 - 21:30) Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Заняткі "Капсула часу" ў Кракаве

08.11.2025 (17:00 - 19:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Віталь Рыжкоў у Варшаве

19.11.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Ягор Забелаў у Празе

22.11.2025 (19:00 - 21:00) Studio Citadela (Klimentská 1210/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ