ПАДЗЕЯ ДНЯ: Інтэрактыўная чытка п’есы «Як ты? / How are you?» у Варшаве

23.05.2022 19:00 - 21:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае


23 траўня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца інтэрактыўная чытка п’есы «Як ты? / How are you?», на якую запрашаюцца ўсе ахвотныя. У чытцы возьмуць удзел і прафесійныя акцёры, і гледачы.



Дата: 23 траўня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава


П’еса-вербацім расказвае гісторыі сапраўдных людзей, якія апынуліся ва ўмовах вайны. І нягледзячы ні на што, гэтыя людзі працягваюць змагацца, дапамагаць адзін аднаму і, галоўнае, — ЖЫЦЬ! Жыць, а не існаваць у рэаліях прапаганды.

Ва ўмовах вайны кожны чалавек паводзіць сябе па-рознаму. Вайна змяняе людзей. Змяняе іх каштоўнасці. І перад кожным чалавекам паўстае выбар: маўчаць ці гаварыць, бегчыці ці застацца, думаць самому ці глядзець тэлевізар.

Гэта твор пра нас з вамі тут і цяпер. Гэта п’еса-даследванне. Пра людзей, якія пачынаюць новае жыццё ў рэаліях вайны. Гэта маналогі з рознай рэчаіснасці. Людзей з рознымі светапоглядам.

Аўтар — Віталь Карабань;
Рэжысёр — Андрэй Новік;
Музычнае афармленне — Дар’я Новік.

Акцёры:

Андрэй Бардухаеў-Арол;
Алеся Бардухаева-Арол;
Дар’я Новік;
Максім Шышко.

Узрост — 18+.

Мовы твора — беларуская, украінская, руская.

Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастацтва. Сям’я. Традыцыя» ў Гомелі

10.09.2025 17:00 - 12.10.2025 18:00 Музей гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32)

Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 17:00 - 19.10.2025 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» ў Гданьску

12.10.2025 (19:00 - 20:00) Gdański Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ