Паэтычна-музычная вечарына “Міжмоўе”

15.03.2016 19:00 - 21:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

15 сакавіка а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на паэтычна-музычную вечарыну “Міжмоўе” у межах музейнага праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”.

Гэтым разам госцем утульнага Дома песняра стануць дзьве маладыя паэтэсы – Кацярына Ваданосава і Хрысціна Скрыган, якія шмат гадоў ствараюць разам музыку і песні ў межах адзінага гурта.

Не адну сотню разоў дзяўчыны выходзілі разам на сцэну, але ніколі яшчэ не гучалі з адной сцэны іх паэтычныя творы. Гэтая вечарына – спроба аб’яднаць розныя бачанні, розныя стыхіі, розныя мовы – і зліць іх у цэласным музычна-тэатралізаваным відовішчы. Вершы, песні, пачуцці – усё загучыць з новай сілай, каб абудзіць людскія душы для новай вясны.

Уваход – 40 000

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 18:00 - 05.05.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ