Папярэдні паказ беларускага фільма ў Берліне

23.01.2024 18:00 - 20:00 Kino Krokodil (Greifenhagener Str. 32) Бясплатнае


У аўторак, 23 студзеня, Belarusian Filmmakers’ Network (BFN) ладзіць у Берліне папярэдні паказ новага беларускага фільма, назва якога пакуль не разгалошваецца.



Дата: 23 студзеня

Час: 18.00

Месца: Kino Krokodil, Greifenhagener Str. 32, Берлін


 Вядома толькі што прысвечаны ён тэме надзвычайна маргінальнай групы людзей у Беларусі, дзе іх існаванне адмаўляецца. 

У пару да яго пакажуць кароткаметражны фільм Райнэра Вернера Фасбіндэра «Гарадскі бадзяга» (1966).

 Абодва фільмы аб’ядноўвае тэма страху перад іншасцю, якую аўтары даследуюць праз прызму гамафобіі ў першым фільме і ксенафобіі ў другім. 


Па сеансе адбудзецца дыскусія з запрошанымі гасцямі і гледачамі, падчас якой будзе закранута тэма разнастайнасці і розных форм яе адмаўлення — гамафобіі, ксенафобіі і г.д. — у кіно. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце запрашэнне на электронную пошту. Калі ласка, пакажыце яго на ўваходзе.





Вам можа быць цікава

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Стэндап на мовах у Гданьску

06.03.2026 (19:00 - 20:00) Velvet Show & Dinner (Wajdeloty 13)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ