Перфарматыўнае чытанне «Па што ідзеш, воўча?» у Берліне

04.07.2024 20:00 - 22:00 Theatre Expedition Metropolis (Ohlauer Str.) Бясплатнае


У чацвер, 4 ліпеня, у межах фэста Kreuzberger Hoffestspiele ў Берліне адбудзецца перфарматыўнае чытанне «Па што ідзеш, воўча?» паводле Святланы Курс (Евы Вежнавец).






Дата: 4 ліпеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Theatre Expedition Metropolis, Ohlauer Str., Берлін 




Рына — алкагалічка, ей каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. 

За сваё доўгае жыццё бабуля перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы. 

У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і падаўленая тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы. 


Удзел бяруць Моніка Давідзюк, Вольга Грыгараш, Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская 

Рэжысура і сцэнічны дызайн — Моніка Дабраўлянска



 Мовы — беларуская, польская, украінская, руская, нямецкая. 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ