Перформанс Ігара Шугалеева на фестывалі ў Сантарканджала (Італія)

09.07.2022 - 10.07.2022 23:00 - 23:00 Дом паэзіі (via Giovanni Pascoli, 4) Бясплатнае

9 і 10 ліпеня ў межах фестываля Santarcangelo адбудзецца паказ спектакля Ігара Шугалеева «375 0908 2334 / The body you are calling is currently not available».



Дата і час: 9 ліпеня ў 23.00; 10 ліпеня ў 21.30 (час мясцовы)

Месца: Дом паэзіі, via Giovanni Pascoli, 4 (уваход праз Felice Cavallotti), Сантарканджала, Італія


375 — гэта тэлефонны прэфікс Беларусі. 

09.08 — дата прэзідэнцкіх выбараў, сфальсіфікаваных уладамі: незадаволенасць вынікамі выбараў спарадзіла пратэстны рух, які працягваецца і сёння. 

2334 — гэта артыкул КаАП аб «Парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», паводле якога са жніўня 2020 года асуджаныя больш за 40 тысяч грамадзян Беларусі.


Сваім перформансам Ігар Шугалееў заклікае гледачоў атаясаміць сябе з умовамі ўтрымання і абурэннем суграмадзян: гадзінамі, праведзенымі на каленях, са звязанымі за спіной рукамі, упёршыся ілбом у зямлю.

«Я шукаў спосаб выказаць увесь жах таго, што адбываецца, — тлумачыць аўтар. — Як гаварыць пра страх, пачуццё віны і пагарду да гвалту? А чым я, як актор, магу падтрымаць пратэст? Гэты спектакль — адказ: важна ўсведамляць кантэкст, у якім ты жывеш, актыўны, прысутны, ніколі не абыякавы».


Уваход вольны! Квіткі немагчыма забраніраваць. Іх можна атрымаць у касах (Piazza Ganganelli), пачынаючы з 10.30 у дзень мерапрыемства.





Вам можа быць цікава

Выстава «Мова формы» ў Гомелі

04.09.2025 16:00 - 26.10.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Вечарына перад Хэлоўінам у Варшаве

25.10.2025 (11:00 - 13:00) Inclusive Barista Social Cafe (Stefana Okrzei 8 (local U3))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ