«Платон Галавач. Адзінокі. Горды. Трагічны». Літаратурная імпрэза ў Мінску

09.04.2022 18:00 - 19:30 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30, кв. 4) Бясплатнае

9 красавіка літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Платон Галавач. Адзінокі. Горды. Трагічны». Аўтар і вядоўца — Васіль Дранько-Майсюк.



Дата: 9 красавіка

Час: 18.00

Месца: літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30 кв. 4, Мінск

Платон Галавач, як ніхто з тагачасных беларускіх пісьменнікаў канца 1920-х — пачатку 1930-х гг., здзіўляў і чытачоў, і крытыку. Яго творы карысталіся поспехам, перакладаліся на рускую, польскую, украінскую, чэшскую, ідыш ды iншыя мовы. Ён не ўмеў маніць, не ўмеў прыстасоўвацца. Заставаўся шчырым, як у творчасці, так і ў паўсядзённасці. Яго дзівоснаму нежаданню мімікрыраваць, гордаму адстойванню ўласнай годнасці можна вучыцца цяпер.

Далучайцеся, каб даведацца пра пісьменніка больш і аддаць яму даніну памяці.

Квіток — 4 рублі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ