«Плошча Перамогі»: прэм’ера ад Купалаўцаў у Варшаве

12.08.2023 19:00 - 21:00 TR Warszawa (ul. Marszałkowska 8) 80 злотых


12 жніўня (гэта будзе субота) Вольныя Купалаўцы прэзентуюць у Варшаве свой новы спектакль «Плошча Перамогі» паводле Альгерда Бахарэвіча.



Дата: 12 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: TR Warszawa, ul. Marszałkowska 8, Варшава 


Прэм’ера адбудзецца ў межах беларускага тэатральнага фестываля INEX FEST.

«Калі вы таксама жывяце ў каралеўстве, дзе пануюць Страх і Хлусня (ці дзесь непадалёк), наша прэм’ера — „Плошча Перамогі“ паводле Альгерда Бахарэвіча — заіскрыцца для вас актуальнасцю. Бо страх не змагчы ані пяхотай, ані кавалерыяй. Дарога да Плошчы Перамогі пакручастая, і метро туды яшчэ не праклалі,» — кажуць каханенькія-родненькія Купалаўцы.

 Рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў.

Ролі выконваюць: 

Мікалай Стонька,

 Ігар Сігоў, 

Аляксандр Зелянко,

 Кацярына Яворская, Яўгенія Кульбачная, 

Алег Гарбуз, 

Кірыл Гарбуз, 

Валянціна Гарцуева, 

Аляксандр Гарцуеў,

 Зоя Белахвосцік, 

Сяргей Чуб, 

Аляксандр Казела, 

Пётр Непагода. 


Квіткі коштам 80 злотых набывайце па спасылачцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ