Полацк. Прэзентацыя-дыскусія “Беларуская культура – прастора выбару?”

25.10.2015 08:00 - 17:00 Музей беларускага кнігадрукавання (г. Полацк, Музей беларускага кнігадрукавання, вул. Ніжне-Пакроўская, 22) Бясплатнае

Культурніцкія, грамадскія, творчыя дзеячы, ініцыятывы і арганізацыі Полацка і Наваполацка  запрашаюцца 25 кастрычніка на незвычайную дыскусійную сустрэчу, якая дасць магчымасць пазнаёміцца з двума цікавымі праектамі для прафесіяналаў у сферы культуры.

ГА “Цэнтр еўрапейскай трансфармацы” супольна з міжнародным кансорцыюмам “ЕўраБеларусь” (Мінск) запрашаюць на падвоеную прэзентацыю:

1) Прадстаўленне вынікаў “Маніторынгу рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь “Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыражэння” – зробленага летась камандай “ЦЕТ” першага сістэмнага аналізу сферы культуры Беларусі, які дае ўяўленне аб культурнай палітыцы краіны ў сучасным еўрапейскім кантэксце.

Акрамя ўласна вынікаў даследвання, эксперты “ЦЕТ” Тацяна Вадалажская і Андрэй Ягораў прапануюць абмеркаванне перспектываў новых падыходаў у культурнай палітыцы Беларусі.  Культура як сфера нашага ўплыву: хто і як мусіць фармаваць беларускую культуру сёння? – цэнтральнае пытанне запланавай дыскусіі.

2) Знаёмства з магчымасцямі міжнароднага праекта “CHOICE” (Cultural Heritage: Opportunity for Civic Engagement), які будзе разгортвацца ў Беларусі, Украіне, Арменіі і Малдове ў бліжэйшыя два гады. Беларуская частка праекту, “СHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”, ставіць мэтамі пераасэнсаванне, ахову і аднаўленне матэрыяльнай і нематэрыльянай культурнай спадчыны Беларусі сіламі грамадзянскай супольнасці. Каардынатары праекта шукаюць  недзяржаўныя культурніцкія арганізацыі, ініцыятывы, творцаў і даследчыкаў, якія падзяляюць гэтыя каштоўнасці, а таксама гатовыя актыўна працаваць і на развіццё сваіх  прафесійных кампетэнцый.

Абедзве прэзентацыі, самастойныя па змесце, закранаюць пытанні штодзённага выбару, які мы робім як разнастайныя гульцы на культурніцкім полі краіны: што ўваходзіць у сферу нашага уплыву на ўласную культуру і якія з магчымасцяў мы выкарыстоўваем? Да абмеркавання запрашаюцца ўсе, хто сапраўды шукае адказы.

Месца правядзення: г. Полацк, Музей беларускага кнігадрукавання, вул. Ніжне-Пакроўская, 22.

25 кастрычніка. Пачатак: 14:00.

Для даведак:

– ГА “ЦЕТ” (“Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі”) – , незалежны беларускі аналітычны цэнтр (think tank), заснаваны ў 2010 годзе ў  Мінску. Уваходзіць у структуру міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”

МК “ЕўраБеларусь” – аб’яднанне беларускіх і еўрапейскіх недзяржаўных арганізацый, дзейнасць якіх факусуецца на агульных задачах: умацаваннё і развіцця сферы публічнай палітыкі (public policy) у Беларусі з актыўным удзелам грамадзянскай супольнасці; арганізацыйнае развіццё прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, іх актыўны і ўсвядомленае удзел у працэсах дэсаветызацыі, беларусізацыі і еўрапеізацыі.


Вам можа быць цікава

Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Вільні

21.05.2026 (18:30 - 20:30) (Кафедральная плошча)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Кава з гісторыкамі ў Варшаве

24.05.2026 (15:00 - 17:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ