Прэм’ера спектакля «Мая мама ў турме» ў Беластоку

20.02.2025 17:00 - 21:00 Centrum Kulturalne w Dobrym Tonie (ul. Legionowa 30) Бясплатнае

 

У чацвер, 20 лютага, у Беластоку адбудзецца прэм’ера спектакля «Мая мама ў турме».





Ён пастаўлены паводле кнігі Вольгі Вялічка пра жыццё, мары і казкі дзяцей палітвязняў.

Два гады таму псіхалагіня Вольга Вялічка, якая працуе з дзецьмі палітзняволеных, пачала збіраць апавяданні аб тым, як яны перажылі гэты складаны этап — спачатку ператрусы дома, потым затрыманне бацькоў, прычым часам абодвух, і іх заключэнне.

Дзеці расказвалі, якія ім сняцца сны і якія яны прыдумляюць казкі, каб перажыць траўму, а яшчэ — пра што яны мараць.

Іх досвед параўноўваецца ў спектаклі з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных у савецкі час у жаночым лагеры АЛЖЫР (Акмалінскі лагер жонак здраднікаў радзімы, які існаваў да 1953 года ў Казахстане).

Былыя акторы Гродзенскага драматычнага тэатра, якія пасля пратэстаў былі вымушаны пакінуць Беларусь, разам з калегамі са Старога Віленскага тэатра паставілі на аснове кнігі спектакль.

У пастаноўцы задзейнічаны дзеці, якія займаюцца ў тэатральнай школе «Разам» і таксама не могуць вярнуцца на радзіму.

Рэжысёрка — Наталля Лявонава.


Спектакль ідзе на беларускай мове з перакладам на польскую мову субтытрамі.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся на сайце dobryton.org альбо праз смс на нумар 507760601.



Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Борд «Воля добрая, як хлеб» у Кракаве

12.10.2025 (18:00 - 18:00) Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 30)

Арт-практыка з мастачкай Кацярынай Жучэнка ў Заслаўі

25.10.2025 (13:00 - 15:00) Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Сустрэча з Аляксандрам Гойшыкам у Лодзі

26.10.2025 (18:00 - 20:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ