Прэзентацыя кнігі Рыгора Барадуліна “Вушацкі словазбор”

15.11.2013 18:00 - 20:00 Кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

15 лістапада (пятніца) у мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна “Вушацкі словазбор”, якая стала 47 выпускам серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У вечарыне возьмуць удзел:

Генадзь БураўкінНаталля Давыдзенка (укладальніца кнігі),Алесь КамоцкіУладзімір Някляеў (аўтар прадмовы), Алесь ПашкевічБарыс ПятровічКастусь Цвірка (рэцэнзент выдання).

«“Вушацкі словазбор” — спроба сабраць  за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосся роднае мне зямлі, шматгалосся, якое, на жаль, пачынае глухнуць», — піша Рыгор Іванавіч ва ўступным слове да кнігі, прысвечанай “Светлае памяці мамы Куліны”.

Нездарма на вокладцы змешчанае фота беларускай вёскі — Народны паэт склаў не проста слоўнік адметнай лексікі Вушаччыны, ён імкнуўся перадаць “паганскія карані і біблейскае неба”, “чысціню бачання свету”, галасы “мамы Куліны, крэўных і блізкіх”.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны

На вечарыне можна будзе набыць кнігу “Вушацкі словазбор” з аўтографам аўтара.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ