Прэзентацыя Pashkowski EP «Кунилингвистика»

11.11.2012 19:00 - 22:00 Клуб "Графіці" (зав. Калініна, 16) Уваход вольны

Прайшоўшы шлях самурая ад студэнта наргаса і пачынальніка жанру рэп-навін на постсавецкай тэрыторыі да галоўнай ролі ў мувіку «Вышэй за неба», Лёня Пашкоўскі звярнуўся да таго, што было бліжэй яго натуры – рыфмаваць радкі ды класці іх на біты. Квінтэсенцыяй яго намаганняў стаў дэбютны міні-альбом «Кунилингвистика», выдадзены ў «Першаку».

«Я зрабіў гэты EP, бо трэба ж нешта рабіць. У іншым выпадку мне хочацца або з’ехаць у Бутан, або спіцца. Музыка – гэта працэс надання сэнсу бессэнсоўнаму існаванню. А яшчэ так шмат добрых рыфм прыходзіць у галаву, што грэх з іх не рабіць песень», – каментуе Pashkowski.

11 лістапада ў паб-клубе «Графіці» Лёня прэзентуе свой альбом жыўцом. Чакаем шмат басу, лінгвістычных алюзій і пругкай атмасферы.

PASHKOWSKI
http://vk.com/pashkowski_music
http://soundcloud.com/pashkowski

Разам з Pashkowski адыграюць свае сэты:

YASHAR GASANOV
http://soundcloud.com/yashargasanov

EZHi
http://soundcloud.com/ezhi

+ бонус:
бітбокс ад SHANE
http://vk.com/shane_beatbox

Паб-клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16)
11 лістапада
19:00
Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ