Прэзентацыя кнігі Мікалая Дзядка ў Берліне

20.03.2022 19:00 - 20:00 тэатр Максіма Горкага (Festungsgraben 2) Бясплатнае

20 сакавіка ў Берліне адбудзецца прэзентацыя кнігі палітвязня Мікалая Дзядка «Колеры паралельнага свету» («Die Farben Einer Parallelen Welt»).



Дата: 20 сакавіка

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: тэатр Максіма Горкага, зала «Container», Festungsgraben 2, Берлін

З 2010 па 2015 год палітвязень Мікола Дзядок пісаў эсэ пра жыццё ў зняволенні ў Рэспубліцы Беларусь. У той час ён сядзеў у турме па палітычных матывах. Дзядок апісвае і аналізуе паўсядзённае жыццё ў турме і ключавыя элементы беларускай турэмнай сістэмы — аж да самапашкоджання як апошняй інстанцыі зняволеных для абароны ўласнага жыцця, здароўя і годнасці.

Вечарына-прэзентацыя праходзіць у знак падтрымкі Міколы Дзядка і ўсіх палітвязняў Беларусі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

ALEXI KUTUZOV aka I.F.U. і KORNEJ у Гданьску

28.08.2026 (18:00 - 21:00) Expressja (al. Generała Józefa Hallera 267)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ