Прэзентацыя новай кнігі паэзіі Ганны Комар у Лондане

05.05.2022 19:00 - 21:00 Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны (37 Holden Rd) Бясплатнае

5 траўня ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане адбудзецца прэзентацыя новай паэтычнай кнігі «Мы вернемся» беларускай паэткі Ганны Комар.



Дата: 5 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны, 37 Holden Rd, Лондан

«Мы вернемся» — 20 дакументальных гісторый беларусак і беларусаў, якія пакінулі краіну цягам года, пачынаючы са жніўня 2020-га.

Гэтыя тужлівыя, шчымлівыя вершы дапамагаюць прыняць супярэчлівыя, складаныя пачуцці, якія большасць з нас перажылі альбо дагэтуль пражываюць далёка ад Беларусі.

На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу з аўтографам аўтаркі.

Пасля прэзентацыі можна будзе пагутарыць за келіхам віна — прыносьце свае ўлюбёныя напоі!


Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

04.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ