Прэзентацыя кнігі Віктара Сямашкі «Аўтар мае рацыю заўжды» ў Кракаве

01.04.2023 18:00 - 20:00 (Кракаўская 19) Бясплатнае

У суботу, 1 красавіка, завітайце на творчую сустрэчу з музыкам ды паэтам Віктарам Сямашкам.



Дата: 1 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Кракаўская 19, Кракаў


Вас чакае канцэрт-прэзентацыя паэтычнае кнігі «Аўтар мае рацыю заўжды»!


У праграме:

аўтарская меларэцытацыя з фартэпіянным акампанементам;

аповед пра Кракаў у перадгісторыі беларускага джазу;

колькі слоўцаў пра гурт «Fantastic Swimmers»;

аўтограф-сесія.

У кнізе сабраныя вершы, напісаныя цягам 2009 — 2011 гг., дапрацоўка якіх трывала да моманту публікацыі. Не проста вершы, а суцэльная музыка Беларусі, ад менскага мятро да зацішных завулкаў!

Віктар Сямашка — музыка, паэта, даследчык. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Аўтар публікацый па гісторыі беларускага джазу, авангарду, рок-андэграўнду. На музычнай сцэне з канца 1990-х гг.


Уваход — данат ад 20 злотых гатоўкай. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ