Прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічка «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» ў Лодзі

02.03.2024 17:00 - 19:00 Mediateka MeMo (ul. Moniuszki 5) Бясплатнае


У суботу, 2 сакавіка, псіхолаг Вольга Вялічка прэзентуе ў Лодзі сваю кнігу «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме».




Дата: 2 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Mediateka MeMo (зала Warsztatowa, паверх 2), ul. Moniuszki 5, Лодзь 



За два гады, што спадарыня Вольга працуе з дзецьмі палітзняволеных, яна пачула каля сотні гісторый. 

У пэўны момант пачала іх запісваць. Перачытаўшы — усвядоміла: атрымалася яркае і жахлівае адлюстраванне свету, у якім жывуць сучасныя беларускія дзеці.

 Гэта кніга — магчымасць і дарослым азірнуцца вакол вачыма дзяцей.



Кніга выйшла з друку ў выдавецтве «Гутэнберг» з прадмовай Святланы Алексіевіч. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ