Прэзентацыя дзіцячай кнігі «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя»

01.05.2017 18:00 - 18:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці 37а) Уваход вольны

1 траўня ў 18:00 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе афіцыйная прэзентацыя Кнiга для дзяцей “Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Віцебская школа” . Выданне прысвечана 7 беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.

У якасці аўтараў у праекце ўзялі ўдзел вядомыя пісьменнікі і дзеячы: Адам Глобус, Лявон Вольсий, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Кісліцына. Арганізатары і аўтары праекта – каманда «Дзіцячых творчых майстэрняў» галерэі “Ў”. У такім выглядзе, калі дзіця можа вывучаць беларускае мастацтва праз казкі, гульні і ўласнае творчасць, – гэта ўнікальнае і адзінае ў сваім родзе выданне, патрэба ў якім наспела ўжо даўно.

ДЛЯ КАГО ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:
– для бацькоў вучняў пачатковай школы
– дзеячаў культуры
– прадстаўнікоў медыя
– прадстаўнікоў навучальных устаноў
– для ўсіх жадаючых, каму цікавая тэма беларускага мастацтва і дзіцячай літаратуры

ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ запланаваны кароткі выступ аўтараў кнігі: каманды «Дзіцячых творчых майстэрняў», мастацкага рэдактара і аўтара адной з казак Адама Глобуса і пісьменнікаў, якiя ўзялi ўдзел у стварэнні кнігі. Акрамя таго, вы пачуеце ад аўтараў урыўкi вершаў і казак з кнiгi.

Асобным падарункам для гасцей стане міні-канцэрт Лявона Вольскага. Гэтак жа запланавана аўтограф-сесія.

Кніга была выдадзена дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі на Улей, праведзенай у канцы 2016 года, а таксама праекту CHOICE: Cultural Heritage – Opportunityy for Civic Engagement . На дадзены момант кнігу можна набыць у Кнігарня Логвінаў і Ў бюро.


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзень Волі ў Кёльне

28.03.2026 (11:30 - 16:00) Deutzer Werft

Дзень Волі ў Шарлаце

28.03.2026 (14:30 - 17:00) Colonel Francis J. Beatty Park

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ