Прэзентацыя гомельскага альманаха “Палац”

10.12.2014 16:00 - 19:00 Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (пл. Леніна, 4) Бясплатнае

10 снежня адбудзецца прэзентацыя новага нумара літаратурнага альманаха “Палац”, што выдаецца гомельскай філіяй ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Другі нумар альманаха сяброў гомельскай пісьменніцкай суполкі сёлета будзе прадстаўлены публіцы ў сімвалічным месцы – Палацы Румянцавых-Паскевічаў.

На прэзентацыі будуць прысутнічаць аўтары на чале са старшынём філіі і рэдактарам Анатолем Бароўскім, а таксама адмысловыя госці: старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч, першы намеснік Алесь Пашкевіч, памочнік старшыні Усевалад Сцебурака, бард Зміцер Бартосік.

Запрашаем усіх цікаўных: г. Гомель, пл. Леніна, 4. Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”.

Уваход вольны, пачатак а 16-ай гадзіне.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ