Прэзентацыя календара «Беларускі інтэр’ер»

28.12.2016 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

28 снежня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя календара на 2017 год  – «Беларускі інтэр’ер», які з’яўляецца сумесным асветніцкім праектам ЗАСТ «Белнафтастрах» і музеяў з розных куткоў Беларусі.

Жыллё – гэта частка культуры чалавека, з якой мы звязаны пастаянна і бесперапынна. Інтэр’ер жылля як нішто іншае адлюстроўвае густы эпохі, лад жыцця, прыхільнасці яго ўладаль- ніка. Але нягледзячы на яго індывідуальнасць, ёсць і шмат агульных рыс, якія дазваляюць ства- рыць уяўленне аб жыллі, характэрным для розных слаёў насельніцтва беларускіх зямель у розны гістарычны час.

Трагічнасць беларускай гісторыі – у шматлікіх войнах, што пакінулі свой глыбокі след на яе шматпакутнай зямлі. У першую чаргу падвяргаліся руйнаванню жылыя і гаспадарчыя пабудовы, а рабаванне каштоўнасцей, якія знаходзіліся ў іх, часта было адной з галоўных мэт вайны. Таму сёння захавалася толькі абмежаваная колькасць інтэр’ераў, якія можам аднесці да сапраўдных. Аднак паколькі культура беларускіх зямель, у тым ліку і будаўніцтва жылля, развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскай, інвентары ўладанняў і мноства аналагаў з Еўропы дазваляюць дакладна рэканструяваць тое, што было страчана.

У гэтым календары, працягваючы лінію на раскрыццё шматграннай культуры Беларусі, на лепшых узорах жылых інтэр’ераў мы паспрабуем паказаць, як жылі нашы папярэднікі з розных сацыяльных слаёў і ў мінулыя эпохі. Гэта, несумненна, дазволіць прыадкрыць яшчэ адну старонку багатай культуры беларускага народа.


Вам можа быць цікава

Сяржук Доўгушаў у Кёльне

16.07.2025 18:00 - 17.07.2025 21:00 Кёльн

Гурт «SOYUZ» у Кракаве

18.07.2025 (20:30 - 22:00) Paul’s Boutique Record Store (ul. Bożego Ciała 24)

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Зажынкі ў Азярцы

19.07.2025 (15:00 - 16:00) музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ