Прэзентацыя кнігі перакладаў Ігара Кулікова “Калідаса. Воблачны Вястун”

06.07.2017 19:00 - 19:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30) Уваход вольны

6 ліпеня 2017 года а 19-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі ладзіць прэзентацыю кнігі перакладаў Ігара Кулікова “Калідаса. Воблачны Вястун” у межах праекта “Сустрэча з аўтарам”.

Гэта кніга – першая спроба перастварыць на беларускай мове творчасць слыннага санскрыцкага паэта Калідасы, зробленая Ігарам Куліковым, паэтам, знаўцам санскрыту і перакладчыкам старажытных моў.

Калідасу паважаюць за вялікую паэзію і драматургію ў санскрыцкай літаратуры. Яго называлі індыйскім Шэкспірам, ім захапляўся Гётэ. Дакладны час яго жыцця невядомы, але хутчэй за ўсё ён жыў у час праўлення знакамітага князя Чандрагупты ІІ (345-413 гг. н.э.), чыё праўленне лічыцца “залатым векам” Індыі.

Лірычная паэма “Воблачны Вястун” – адзін з найвядомейшых Калідасавых твораў, які спарадзіў нямала перайманняў. Трапныя апісанні любоўных пакут разлучаных сужэнцаў спалучаюцца ў паэме з замалёўкамі Індыі, якой паэт не перастае захапляцца сам і захапляць свайго чытача. Гэты твор – своеасаблівы хвалебен любові, усёабдымнай і усюдыпрысутнай.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Спектакль «Clap & Slap» у Рызе (16+)

30.07.2026 (20:30 - 22:00) Hanzas perons (Hanzas iela 16A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ