Прэзентацыя новай кнігі Кухмістра Верашчакі “Сакатала бочачка”

20.09.2017 19:00 - 19:00 Прастора этнакрамы “Цудоўня” (вул. В. Траецкая, 14) Уваход вольны

Этнакрама “Цудоўня” запрашае на прэзентацыю новай кнігі Кухмістра Верашчакі “Сакатала бочачка”. Сустрэча адбудзецца 20 верасня а 19.00 па адрасе: Гародня, вул. Вял. Траецкая, 14.

“Сакатала бочачка” – новая кніга Алеся Белага (“Кухмiстра Верашчакi”), зборнік займальных гістарычных нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны, амаль цалкам забытым, пакінутым у мінулым.

Калі вы неабыякавыя да гісторыі быту і паўсядзённасці нашых продкаў і да гісторыі алкагольных напояў у прыватнасці, тады гэтая кніга для вас. У ёй сабраныя ўнікальныя звесткі пра аўтэнтычныя “моцныя” напоі Беларусі. Кухмістр Верашчака разбурае міфы і стэрэатыпы, якія ўкараніліся ў нашым грамадстве вакол культуры піцця, і аднаўляе сапраўдную гісторыю.

На прэзентацыі ў Гародні можна будзе набыць кнігу па адмысловым кошце, падпісаць яе ў Алеся Белага і падыскутаваць з аўтарам.

Месца: прастора этнакрамы “Цудоўня” (Гародня, вул. Вял. Траецкая, 14)

Час: 20 верасня, 19.00

Уваход вольны.

Падрабязнасці ў суполках ВКонтакте і Facebook


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ