Прэзентацыя палескага нумара «ARCHE» ў Пружанах

28.02.2014 16:00 - 17:00 Пружанскі палацык (вул. Савецкая, 50) Бясплатнае

У абедзвюх прэзентацыях прымуць удзел рэдактары «ARCHE» Валер Булгакаў і Аляксандр Пашкевіч.

Акрамя палескага нумара яны прадставяць і іншыя нядаўна выдадзеныя нумары «ARCHE», а таксама навінкі апошніх часоў — даследаванні Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 гг.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі», Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»,Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар у аднаўленні літоўскай дзяржавы (1915–1923)», кнігу Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.», зборнік публіцыстыкі гісторыка і мовазнаўца Яна Станкевіча «За родную мову й праўдзівы назоў», «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час» (903 старонкі). Можна будзе таксама набыць кнігу Алеся Белага«Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ–ХVIII ст.» — адну з самых папулярных мінулагодніх кніжак на гістарычную тэматыку, том Алега Латышонка «Нацыянальнасць — беларус», збор твораў Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі», «Да гісторыі беларускае літаратуры» Антона Адамовіча, збор твораў Адама Бабарэкі, а таксама дзясяткі іншых выданняў.

Пачатак сустрэчы ў Пружанах – 16.00 па адрасе: вул. Савецкая, 50 (Пружанскі палацык).

У Берасці пачатак прэзентацыі – 19.00 па адрасе: вул. Дворнікава, 63 (Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі св. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя).

Даведкі праз тэл. (029)5507969.

arche,by

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Бартарны speed friending у Кракаве

04.06.2026 (18:30 - 20:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ