Прэзентацыя праекта “Сімвалы зімовых святаў”

22.12.2015 14:00 - 19:00 кафэ «Культура» (пр. Незалежнасці, 105) Бясплатнае

Першая сумесная інтэрактыўна-выставачная падзея Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і кафэ «Культура».

У сучаснай беларускай традыцыі існуюць словы, якія першапачаткова абазначалі асобныя зімовыя святы – Каляды, Раство, Новы год. Кожнае з іх звязана з асаблівай традыцыяй, у наш час усе разам яны сінтэзаваны ў двухтыднёвым патоку святкаванняў.

Ці ўсведамляем мы сёння прыроду і значэнне гэтых слоў і прадметаў-сімвалаў, якія з імі звязаны? Ці можам мы адшукаць ва ўспамінах свой сімвал зімовага свята? Такія пытанні задаюць арганізатары праекта сваім наведвальнікам, якія могуць дапоўніць экспазіцыю сваімі каментарамі, малюнкамі, цацкамі. Адкрыта магчымасць перадаць у калекцыю музея свой рэдкі прадмет, звязаны з зімовымі святамі.

У экспазіцыйнай прасторы прадстаўлены: архаічны калядны саламяны «Павук», рэдкі збор папяровых калядных упрыгожванняў, ватныя і шкляныя цацкі савецкай эпохі, фатаграфіі і паштоўкі. Упершыню будуць паказаны елачныя цацкі канца XIX- пачатку ХХ стагоддзя, знойдзеныя ў адным са старых дамоў г.Баранавічы.

На фоне выставы прапануюцца прадметныя размовы і пошукі зімовых сэнсаў у атмасферы культуры і традыцыі.

У рамках праекту:

22 снежня 14.00 – 19.00 – ” інтэрактыўнага выставачнага праекта, дэгустацыя «беларускага ўзвару» – традыцыйнага каляднага напою.

Дадатковая інфармацыя:
т. +375293706116

facebook.com/cafecultura.by

https://www.facebook.com/EtnaBY


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Куратар-talk з Дзінай Даніловіч у Мінску (16+)

28.03.2026 (17:00 - 20:00) НЦСМ (Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ