Re1ikt у Рэчыцы

30.09.2012 14:00 - 17:00 Мастацкая Галерэя (вул. Набярэжная, 11) Бясплатнае

Восень – найлепшы час для дзвюх рэчаў: крэатыўнага пошуку і ўтульных канцэртаў добрага року. Менавіта з гэтай нагоды грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” і гурт Re1ikt запрашаюць вас узяць удзел у конкурсе “Быць беларусам: адшукай свой Re1ikt” і завітаць на канцэрт гурта ў вашым горадзе.

Да канца кастрычніка мы разам абярэм найлепшую выяву рарытэтнай і дарагой вам рэчы, якую можна ахарактарызаваць як сапраўдны беларускі рэлікт. Гэта можа быць нешта з бабулінага куфра, ваш дзіцячы малюнак, зроблены ў 3 гады, падарунак з асаблівай гісторыяй, любімая кашуля з сэканд-хэнду ці плыта гурта “Уліс” “Чужаніца”, якая змяніла вашае жыццё. На конкурс прымаюцца фотаздымкі (з арыгінальным каментарамі і без), крэатыўныя калажы і нават зафіксаваныя ў малюнку “тыя самыя словы”.

Каб узяць удзел у конкурсе, вам трэба далучыцца да афіцыйнай суполкі кампаніі “Будзьма беларусамі!” Укантакце і дадаць свой фотаздымак у альбом конкурсу “Быць беларусам: адшукай свой Re1ikt.

Памятныя прызы ад гурта Re1ikt і кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымаюць дзесяць пераможцаў. Пяць чалавек – тыя, хто набярэ максімальную колькасць “лайкаў” пад сваімі малюнкамі ў альбоме, і яшчэ пяць – абраныя арганізатарамі конкурсу. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя 31 кастрычніка.

Гурт Re1ikt мае 3 студыйныя альбомы, 2 DVD і шэраг афіцыйных і аматарскіх відэакліпаў. Сёння музыкі дзеляцца сваім фотаздымкам з “рэліктавай” кнігай, без якой, па іх прызнанні, “рэкі б ніколі не прабілі лёд у іх жыцці” ды запрашаюць усіх да ўдзелу ў конкурсе і чакаюць на сваіх канцэртах.

Найбліжэйшыя канцэрты гурта адбудуцца:

Бабруйск – 28 верасня

Светлагорск – 29 верасня, 17:00, цэнтр “Тандэм”

Рэчыца – 30 верасня, 15:00, мастацкая галерэя

Гомель – 30 верасня, 19.00, клуб “Імперыя”

 


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ