26 ліпеня мінскі гурт Re1ikt выступіць з акустычнай праграмай у Гродна.
Месца: бар BeerЛога (вул. Саломавай, 137).
Пачатак у 15:00.
Уваход вольны!
Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Re1ikt – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем.
Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак, сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.
Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты.
Гурт грае як электрычныя, так і акустычныя канцэрты. І, ў залежнасці ад фармата выступаў, музыка каманды з драйвовай і завадной пераўтвараецца ў паветраную і лірычную.
Канцэрты і фестывалі
За час існавання Re1ikt паспеў паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне, Беларусі. Сярод іх Tautu Muge (Вільнюс), Halfway Festival, Camera!Ta (Беласток), Jesien Bardow (Бельск), Basowiscza (Гродэк), Be Free (Чарнігаў), а таксама беларускія «Камяніца», «Дах», «Наш Грюнвальд», «Калядны фэст», «Жывы Гук Online», «Акустика весны» і інш.
Гурт Re1ikt прымаў удзел у праектах і конкурсах «Больше ни звука!» (кампанія ААН супраць хатняга гвалту), «Тузін.Немаўля» (агучванне першых нямых беларускіх фільмаў 20-х гадоў), «Ночь Музеев» (Нацыянальны мастацкі музей, Музей Якуба Коласа, Музей Янкі Купалы, Музей Максіма Багдановіча), Дні вулічнай музыкі, Global Battle of the Bands на ТБ, «Жывы тузін».
Re1ikt двойчы даваў вялікія сольныя канцэрты ў клубе Re:Public, у межах міні-тураў выступаў у шматлікіх гарадах Беларусі: Гомель, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Бабруйск, Віцебск, Гродна, Барысаў і інш.
Узнагароды і перамогі
У 2009 годзе гурт выйграў Гран-пры на фестывалі Jesien Bardow у Польшы. У 2010 годзе гурт стаў лепшым у намінацыі «Альтернатива» на фестывалі «Музыкальный спарринг-2», а таксама атрымаў прыз глядацкіх сімпатый у конкурсе «Купалаўскія вакацыі». В 2011 годзе гурт стаў адкрыццём года па версіі партала «Тузін гітоў». В 2012 годзе каманда атрымала перамогу ў праекце «Бульфэст International». Па выніках фестываля «Даем рады» Re1ikt атрымаў намінацыю «Надзея-2013».
CD и DVD
На рахунку у Re1ikt 3 студыйных альбома. «Рэкі прабілі лёд» (2011, бэстсэлер «Vigma», перавыданне ў 2012 годзе) і «Клиника» (2009, Go Records) былі афіцыйна выпушчаны на лэйблах. Таксама Re1ikt зняли 4 відэакліпа, выдалі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»). Таксама Re1ikt прымаў удзел у кампіляцыях з іншымі гуртамі.