Самая смачная сустрэча ў кнігарні “Галіяфы”

26.12.2015 17:00 - 18:00 Кнігарня “Галіяфы” (вул. Старавіленская, 6) Бясплатнае

Запрашаем на творчую і самую смачную сустрэчу ў нашу кнігарню!
Калядны вечар зладзіць Алена Мікульчык — кухар, экспэрт беларускай кухні, теле- і радыёвядучая.
Яна прадставіць сваю кнігу “Лучшие блюда белорусской кухни/The Best Dishes of Belarusian Cuisine” на расейскай і ангельскай мовах.
На імпрэзе выступіць Алена Мікульчык з інтэрактыўнай віктарынай на веданне Беларускай кухні. Таксама прагучаць спевы і музыка беларускага калектыву “Бараўлянскія Крынічкі”.
У гасцей вечара будзе магчымасць набыць па лепшым кошце кнігу з аўтографамі аўтара.
Падчас вечара Алена Мікульчык прадставіць і сваю кнігу пра Беларускую кухню на беларускай мове (на якую можна будзе зрабіць папярэднюю замову).
Аўтар таксама пачастуе наведвальнікаў крамбамбуляй па старажытным рэцэпце.
Імпрэза адбудзецца 26 снежня ў 17:00. Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Спектакль «Галасы Адысеі» ў Варшаве

06.06.2026 19:00 - 07.06.2026 21:00 Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ