Шлях да вяртання: Сустрэча з Юрасём Шамецькам

25.09.2012 19:00 - 21:00 Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці 37А) Бясплатнае

Шаноўнае спадарства! 25 верасня (аўторак) у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А, ст. м. Плошча Перамогі) адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Юрасём ШАМЕЦЬКАМ (Беларусь — Канада). У праграме: прэзентацыя кнігі “Шлях да вяртання”, адкрытая прэс-канферэнцыя, аўтограф-сесія. Вядучая – Віка Трэнас. Пачатак у 19.00. Уваход вольны

Юры Шамецька нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Да 1997 года жыў і працаваў тут, цяпер жыве ў Атаве (Канада). Піша вершы па-беларуску, па якіх можна вывучаць геаграфію. “Атава пахне домам”, “на тым баку ракі — Квэбэк”, “тут Манрэаль – амаль што Вільня”, “дзесь цягнік адыходзіць на Ніцу”, “ты не згубішся на Манмартры”… Сапраўды, ні сам паэт, ні ягоныя чытачы ні ў якім разе не заблукаюць сярод чужынцаў. Проста адчуйце шчырыя, сапраўдныя ноткі ў мностве замежных назваў: “Раку Атаву Свіслаччу б назваць, каб ведаць далей, што яшчэ чакаць”, “радасць пявучасці роднага краю… сёння ў Мінску сябе адчуваю”.

Вершы Юрыя друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У 2011 годзе пабачыў свет першы зборнік паэта – “Шлях да вяртання”, які ў Беларусі дагэтуль не прэзентаваўся. Беларускія чытачы маюць унікальную магчымасць асабіста пазнаёміцца з таленавітым літаратарам, пачуць аўтарскае выкананне вершаў.

Блог Юрася Шамецькі
Рэцэнзія на кнігу

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Валянцінкавыя NAVIBAND ва Уроцлаве

14.02.2026 (22:00 - 23:30) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

GODS TOWER у Познані

20.02.2026 (18:00 - 20:00) W_Sercu (Al. Niepodległości 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ