Майстар-клас па роспісе шопераў у Мінску

17.01.2026 12:00 - 13:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 30 рублёў

17 студзеня, у суботу, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць майстар-клас па роспісе шопераў Пісаная торба.


Вядоўца - мастачка Ірына Князева.

Занятак пройдзе у межах выставы Вясна ўвосень, прысвечанай творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Адзін з раздзелаў выставы раскрывае асаблівае захапленне пісьменніка жывёламі, у прыватнасці - коньмі.

Менавіта гэтыя прыгожыя і грацыёзныя істоты сталі героямі асобнай экспазіцыйнай залы. Іх вобраз натхніў Ірыну Князеву, якая адначасова з'яўляецца і куратаркай выставы, на распрацоўку творчага занятку.

Усе матэрыялы дадуць.

Кошт - 30 рублёў. Запісвайцеся па нумарах +375 17 395-44-47, +375 17 363-94-65.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава "Ednotes. On Reading Anarchy" ў Вене

10.03.2026 19:00 - 14.03.2026 22:00 IMPROPER WALLS (Reindorfgasse 42)

Творчая сустрэча з Аляксандрам Карнаухам у Фларэнцыі

14.03.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ