Шосты! Адборачны! Бульфэст!

05.12.2012 19:00 - 23:00 ------------ 40000

Рок-н-рол непераможны! 5 снежня ў клубе “Дуда-Кінг” адбудзецца доўгачаканае – шосты адборачны “Бульфэст”! Менавіта на гэтым канцэрце журы і гледачы вылучаць дзве каманды, якія выйдуць у вялікі міжнародны “Бульфест” у сакавіку наступнага года.

 

Паўфінальнае галасаванне вызначыла пяць удзельнікаў конкурснага выступу,

за якіх Вы будзеце радасна хвалявацца на канцэрце 5-го снежня:

 

2MORROW2LATEмінскі гурт, які грае сапраўдны рок, “без сопляў ”, як кажуць самі музыкі.

 

AMAROKA – маладзёвы пазытыўны поп-панк гурт. Iх музыка не мае аналягаў на сучаснай беларускай сцэне. Стыль уяўляе сабой сумесь старой школы амэрыканскага панк-року з сучаснымі тэндэнцыямі панку новай хвалі.

Stardust Circusбеларускі глэм-рок гурт, існуе з 2009. У мае 2012 Stardust Circus трыўмфальна перамаглі ў беларускім фінале міжнароднага фестывалю Emergenza 2012, дзякуючы чаму можна лічыць іх аднім с лепшых рок-гуртоў у Беларусі.

 

U.G.oslaviaрок-н-ролл і бла-бла-бла! Малады, пазітыўны беларускі гурт, які ўжо прымаў удзел у Бульфэсце ў 2010 разам з “Ногу Свело”, але мы хочам бачыць іх зноў і зноў!

 

Reliktпершапраходцы беларускамоўнага post metal. У сваей музыцы таксама спалучаюць такія напрамкі, як progressive rock, post rock, art rock, alternative rock.

 

Усе падрабязнасці і неспадзеўкі праекту Вы можаце дазнацца на нашай старонцы ў Кантакце http://vk.com/bulboxtv

Канцэрт пачнецца ў 19:00 па адрасе вул.Берсона, 14.

Бульба фарэва!

 

Кошт квіткоў – 40 тыс. руб.! Квіткі магчыма набыць толькі ў дзень канцэрту. Колькасць квіткоў абмежавана!

Инфалінія +375 29 103 1000 (клуб)

+375 17 294 22 22 (браняванне квіткоў)

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Каляды з Маляванычам у Сан-Францыска

28.12.2025 (16:00 - 20:00) Studio Anthurium 55 (43rd Ave)

Традыцыйныя танцы ў Мінску

28.12.2025 (17:00 - 20:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ