SHOW IN THE WOODS фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH

22.08.2021 20:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

У межах кампаніі #freeIrdorath Беларуская Рада культуры запрашае вас на незвычайную імпрэзу SHOW IN THE WOODS сусветна вядомага беларускага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH, запісаную недзе ў чароўным лесе ў чэрвені-2020.

22 жніўня, 20:00
https://youtu. be/NUC7VBlZv64

Нагадаем, што на пачатку жніўня-2021 гэтыя мужныя музыкі ды іх сябры былі затрыманы са стральбой з аўтамата на Дні народзінаў фронтвумэн гурта Надзеі Калач.

Некаторыя з іх ужо былі асуджаныя на 15 сутак, некаторыя з іх былі аштрафаваныя на значныя сумы. У дачыненні да шасці затрыманых распачатыя крымінальныя справы. Паводле праваабаронцаў, удзельнікаў гурта абвінавачваюць па арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на абарону, падтрымку, рэабілітацыю затрыманых на Дні народзінаў лідаркі гурта Irdorath Надзеі.



Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ