Рэжысёрскі спарынг ‎Юры Дзівакова і ‎Андрэя Саўчанкі ў Варшаве (16+)

11.02.2026 18:30 - 20:30 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2) ад 100 злотых

У сераду, 11 лютага, у Варшаве адбудзецца рэжысёрскі спарынг "Трэцяя сіла".


Удзел бяруць рэжысёры ‎Юра Дзівакоў і ‎Андрэй Саўчанка. ‎ ‎

Адмысловыя госці - фатографы Kanaplev+Leidik. ‎ 

‎Вядучы - Эрык Арлоў-Шымкус. ‎ ‎

Трэцяя сіла - гэта хтосьці ці штосьці, што прапануе выклік. ‎ ‎Падчас імпрэзы прыадчыняць рэжысёрскія кухні праз розныя фарматы і накірункі працы з матэрыялам у абмежаваных часам і прасторай умовах пры пастаянным узаемадзеянні.

Рэжысёры не адкрываюць адно аднаму свае канцэпцыі і вырашэнні да сустрэчы - толькі падчас яе.

План такі: ‎ 

1 фаза - 30 хв. - на выбар рэжысёраў. Будуецца праз абраны матэрыял, тэкст, аўтара - мастацкі альбо немастацкі твор ці з'ява. У першай спробе звернуцца да біблейскай Кнігі Ёва. ‎ ‎

2 фаза - 30 хв. - адмыслова запрошаныя госці, гэтым разам - Kanaplev+Leidik - робяць з часам, прасторай, рэжысёрамі тое, што ім захочацца і прыдумаецца, таксама да сустрэчы не раскрываючы дэталяў. ‎ ‎

3 фаза - 30 хв. - на выбар гледача. У гэтай частцы варыянты таго, што будзе адбывацца, задаюць гледачы. Можна задаць пытанні, узяць слова, ператварыць прастору, альбо зрабіць ці прапанаваць тое, што нараджаецца тут і зараз.

Удзел - данаты ад 100 злотых.

Запісвайцеся па нумары 792507224, праз мэйл tutejshyteatr@gmail.com альбо праз тэлеграм.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні

18.04.2026 (17:30 - 19:30) Беларускі дом (Vilniaus, 20)

Канцэрт «Voices Beyond the Walls» у Гаазе

19.04.2026 (14:30 - 16:30) Paleiskerk (Paleisstraat 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ