8 ліпеня, у аўторак, Алесь Ждановіч запрашае на свой спектакль «Батлейка-Шагал».
У батлейцы беларускі народны тэатр злучаецца з матывамі жывапісу Шагала і рэжысёрскім бачаннем Аляксандра Ждановіча.
Сцэнарнай асновай сталі вершы Шагала, урыўкі яго ўспамінаў з кнігі «Маё жыццё», а таксама матывы п’есы З. Сегала «Палёты з анёлам».
У атмасферу яўрэйскага мястэчка нас увядуць тэксты з прозы яўрэйскага беларускага пісьменніка Мойшэ Кульбака.
Падчас спектакля вы паглыбіцеся і ў матывы карцін Шагала.
Народная яўрэйская музыка, танцы, лялечныя героі, пеўні, ослікі, анёлы, а гэтак жа жыхары яўрэйскіх прадмесцяў складуцца ў непаўторны сусвет, дзе лялькі, жывыя людзі і істоты існуюць побач.
Мовы — беларуская, ідыш, руская.
Інсцэніроўка і рэжысура — Аляксандр Ждановіч
Выканаўцы — Наталля Бібікава, Аляксандр Ждановіч
Скрыпка — Наста Пятрова
Дуда — Пятро Марчанка
Уваход — 90 злотых. Парны квіток — 160 злотых. Бярыце па спасылцы.