Калякалядныя івэнты беларускай супольнасці ў Познані

27.12.2025 - 29.12.2025 15:00 - 21:30 Розныя лакацыі (Розныя лакацыі) Бясплатна

27 і 28 снежня (а таксама ў панядзелак, 29-га), фундацыя КУТ запрашае на святочныя імпрэзы па выніках года познанскай беларускай супольнасці.


Праграма такая:

27 снежня ў 15.00:

  • Лекцыя фалькларысткі Алены Ляшкевіч "Што такое нематэрыяльная культурная спадчына? Разбіраемся на прыкладзе Калядаў", арганізаваная Універсітэтам Валовіча пры падтрымцы Барака Культуры.

  • Tancy u Poznancy пад жывую традыцыйную музыку.

27 снежня ў 17.00 Святочны Кніжны Клуб, які па-святочнаму аб’яднае не толькі кнігі, але і шмат ініцыятыў, з якімі варта пазнаёміцца, калі вы яшчэ не ўсіх ведаеце.

28 снежня ў 13.50 Святочная Мафія па-беларуску – чарговыя 6 гадзін гульні ў святочнай атмасферы

28 снежня ў 19.00 Канцэрт спеўнага гуртка "Гаманіна"

29 снежня ў 19.00 Святочны вечар для ўсіх і канцэрт гурта TRAVA; узнагарода для пераможцаў конкурсу на Лепшую ініцыятыву і іншыя святочныя атрыбуты.

Уваход, выглядае, паўсюль вольны.

Звярніце ўвагу: розныя лакацыі.


Вам можа быць цікава

Каляды ў Азярцы

27.12.2025 (13:00 - 14:30) Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён)

Выстава „Збуражлэнд“ у Брэсце

28.12.2025 (19:00 - 20:00) Lampalab123 (вул. Маскоўская 204)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ